Атлантыда

Платформа студэнцкіх ідэй

Што гэта такое?

Атлантыда — гэта прастора для папулярызацыі беларускай мовы і культуры сярод студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. Тут мы глядзім кіно, ладзім канцэрты, запрашаем знакамітых людзей, шпацыруем па музеях і проста знаёмімся адзін з адным :)

Мы хочам разбурыць стэрэатыпы пра мову, дапамагчы табе не баяцца мовы і пачаць яе ўжываць. І канешне ж знайсці аднадумцаў і новых сяброў!

Чым мы займаемся?

Мы ладзім найцікавейшыя мерапрыемствы, за якімі стаяць звычайныя студэнты

Праекты

Музеі

Музеі

Музеі — гэта масавы і бязлітасны культурны рух 🔥 
Мы хочам пазнаёміць цябе з культурным багаццем Беларусі з дапамогай лепшых экскурсаводаў нашай краіны! 

Гэта не сумныя "школьныя" экскурсіі, не! Гэта платформа для аб'яднання інтэлігентнай моладзі, якая прагне да новых ведаў і адкрыццяў 🙌

Далучайся да нас і пагналі даследваць Культуру разам! 🤘🏻

Да мерапрыемстваў

«Музеі» у

Кіно на мове

Кіно на мове

Кіно на мове — гэта праект пра... кіно на беларускай мове 😉

Збіраемся раз на тыдзень на розных факультэтах БДУ, знаёмімся, тусуемся, ну і канечне ж глядзім і абмяркоўваем лепшыя фільмы свету 🔥

P.S. Фільмы на мове — лепшы варыянт падцягнуць мову 😌

Да мерапрыемстваў

«Кіно на мове» у

Размова

Размова

Размова — гэта адкрытыя творчыя сустрэчы студэнтаў БДУ са знакамітымі беларускімі і сусветнымі дзеячамі культуры, грамадства і бізнэсу. 

Мы хочам даць цябе магчымасць пазнаёміцца з афігенейшымі людзьмі сучаснасці і задаць любое пытанне, якое цябе цікавіць і хвалюе.

Да мерапрыемстваў

«Размова» у

Хуткія спатканні

Хуткія спатканні

Хуткія спатканні (англ. speed dating, рус. быстрые свидания) - фармат вечарынак міні-спатканняў, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным. На вечарыну мы будзем адбіраць 12-15 хлопцаў і 12-15 дзяўчатак. Кожны ўдзельнік будзе мець адпаведна 12-15 сустрэч тэт-а-тэт з прадстаўнікамі супрацьлеглага полу 😏 

На нашы першыя Хуткія спатканні мы сабралі ўдзельнікаў літаральна за некалькі гадзін! Раім падпісацца на суполку, каб не прапусціць рэгістрацыю на наступныя вечарыны 😉

Да мерапрыемстваў

«Хуткія спатканні» у

Каманда

Мікіта Вушаў

Мікіта Вушаў

Атлантыда ідэйная

Віялета Панасевіч

Віялета Панасевіч

Атлантыда арганізацыйная

Вячаслаў Казлоўскі

Вячаслаў Казлоўскі

Атлантыда тэхнічная

Юлія Багданава

Юлія Багданава

Атлантыда творчая